Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Субардынатура
Субардынатура, як форма індывідуальнай прафілізацыі вышэйшай медыцынскай адукацыі ўводзіцца на 6 курсе ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі вышэйшай адукацыі і тыпавымі вучэбнымі планамі па спецыяльнасцях.
Загад Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад ад 28 сакавіка 2014 г. № 314 зацверджана Палажэнне аб парадку фарміравання навучальных груп па профілях субардынатуры, вызначаны профілі субардынатуры:
Субардынатура дае магчымасць студэнту набыць практычныя навыкі па профілі будучай спецыяльнасці.
Фарміраванне навучальных груп па профілях субардынатуры праводзіцца на падставе патрэбы арганізацый аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у кадрах адпаведных спецыяльнасцей і кваліфікацый. Лічбы навучання ў субардынатуры студэнтаў шостага курса медыцынскіх універсітэтаў штогод зацвярджаюцца загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Залічэнне студэнтаў на навучанне ў субардынатуры праводзіцца па конкурсе на аснове агульнай сумы балаў, падлічанай з улікам сярэдняга бала бягучай атэстацыі за папярэдні перыяд навучання і дадатковых балаў за ўдзел у навукова-даследчай рабоце, працы па аказанні медыцынскай дапамогі пацыентам у арганізацыях аховы здароўя, грамадскай дзейнасці студэнта.
Састаў вучэбных груп па профілях субардынатуры зацвярджаецца загадам кіраўніка ўстановы вышэйшай медыцынскай адукацыі не пазней, чым за месяц да пачатку навучальнага года.
Профіль субардынатуры ўлічваецца пры размеркаванні выпускніка і адпавядае кірунку інтэрнатуры.
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт;
Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт;
Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт;
Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.