by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Міністэрства аховы здароўя выдала дазвол на ўвоз і прымяненне вакцыны КовіВак


Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з артыкулам 27 Закона Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 2006 г. № 161-З «Аб абарачэнні лекавых сродкаў» выдадзены дазвол на ўвоз і прымяненне вакцыны КовіВак супраць COVID-19. Гэтая вакцына інактываваная цельнавiрыённая канцэнтраваная вычышчаная прызначана для папярэджання і ўхіленні наступстваў эпідэмічных захворванняў.

Суспензія для нутрацягліцавых уводзін – 0,5 мл / доза ў флаконе 5 доз (2,5 мл) у пакаванні. Вытворца – Федэральны навуковы цэнтр даследаванняў і распрацоўкі імунабіялагічных прэпаратаў ім. М.П. Чумакова РАН (Расійская Федэрацыя). Дакументы, прадстаўленыя вытворцам, прайшлі адпаведную экспертызу. Яны адпавядаюць усім патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь і былі ацэнены станоўча.

Адзначым, што вакцына КовiВак распрацавана па тым жа прынцыпе, што і класічныя вакцыны ад воспы, поліяміеліту, адзёру і іншых вірусаў. Навукоўцы адзначаюць, што вакцынацыя КовiВакам часцей пераносіцца больш лёгка, чым «Спутнiк V». Вакцына была зарэгістраваная ў Расіі ў канцы лютага 2021 года. У аснове гэтай вакцыны – інактываваны вірус SARS-CoV-2. Такая ж платформа выкарыстоўваецца ў двух кітайскіх вакцын – Sinopharm і Sinovac. Нагадаем, што вакцына кампаніі Sinopharm (Кітай) шырока прымяняецца для вакцынацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Вакцына КовіВак паступіла 6 снежня на аптэчны склад і ў перыяд з 13-15 снежня больш за 300 тыс. доз ужо адпраўлены ва ўсе вобласці Беларусі.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

16.12.2021 10:59
1438
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы