by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(0232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Удзельнікі Рэспубліканскай канферэнцыі абмяркуюць неўралагічныя ўскладненні каранавіруснай інфекцыі

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Неўралагічная і нейрапсіхіятрычная маніфестацыя SARS-Cov-2, неўралагічныя праявы і ўскладненні каранавіруснай інфекцыі» пройдзе ў Мінску 15-16 снежня на базе Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Канферэнцыя прысвечана адной з актуальных праблем – ускладненням COVID-19, магчымасцям дыягностыкі, прафілактыкі і лячэння. Вядучыя вучоныя і клінічныя спецыялісты падзеляцца вопытам даследаванняў і напрацовак, раскажуць аб выніках сваіх работ і дасягненнях, абмяркуюць практычныя рэкамендацыі па шэрагу пытанняў і напрамкаў.

Прыняць удзел у канферэнцыі можна будзе таксама ў анлайн-рэжыме па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=I90hvogZwDY ці на сайце belmapo.by у раздзеле «мерапрыемствы».

Канферэнцыя стане своеасаблівай пляцоўкай наладжвання інфармацыйнага абмену навуковай і практычнай медыцынскай супольнасці, развіцця міжнароднага супрацоўніцтва.

Абмен вопытам на канферэнцыі з удзелам вядучых спецыялістаў у галіне інфекцыйных захворванняў, неўралогіі, рэаніматалогіі, псіхіятрыі дасць магчымасць выпрацаваць арганізацыйныя і практычныя рашэнні для павышэння якасці аказання спецыялізаванай медыцынскай дапамогі пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй і яе ўскладненнямі ў краіне.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

13.12.2021
1717

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы