by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(0232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Беларускія ўрачы аказалі меддапамогу і правялі медкансультацыі 2 тыс. 679 бежанцам.

Ужо месяц як на беларуска-польскай мяжы ў пункце часовага размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры побач з пунктам пропуску "Брузгі" жывуць людзі, якія ўцяклі ад вайны ў сваіх родных краінах. Гэтым пацыентам аказваецца ўся неабходная медыцынская дапамога, праводзяцца кансультацыі медыцынскімі спецыялістамі Гродзенскай вобласці. Усяго за час знаходжання бежанцаў на тэрыторыі Гродзенскай вобласці зарэгістравана 159 выпадкаў зваротаў па медыцынскую дапамогу і 2 тыс. 520 кансультацый спецыялістаў хуткай медыцынскай дапамогі.

Сярод пацыентаў-уцекачоў, якія звярталіся па меддапамогу, 59 – гэта дзеці, а 10 – цяжарныя жанчыны. Атрымалі меддапамогу на амбулаторным этапе – 80 чалавек (у тым ліку 14 дзяцей і 5 цяжарных). Шпіталізаваны – 79 чалавек (з іх 45 дзяцей і 5 будучых маці). Цяпер знаходзяцца на стацыянарным лячэнні – 14 чалавек (у тым ліку 10 дзяцей і адна цяжарная жанчына).

Найбольшая колькасць зваротаў па меддапамогу была зарэгістравана ў абласную дзіцячую бальніцу – 59 пацыентаў. З усіх дзяцей – 15 атрымалі меддапамогу на амбулаторным этапе і 44 былі шпіталізаваны для аказання стацыянарнай дапамогі. У Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі Гродна зарэгістравана 29 зваротаў (22 амбулаторныя і 7 стацыянарных). У Гродзенскую ўніверсітэцкую клініку звярнулася 20 чалавек (15 чалавек атрымалі амбулаторную дапамогу і 5 – стацыянарную). Таксама зарэгістраваны звароты пацыентаў з ліку бежанцаў і ў цэнтральныя раённыя бальніцы вобласці: у Свіслацкую – 11 выпадкаў, Бераставіцкую – 8 выпадкаў, Воранаўскую – 6 зваротаў.

Што да аказання кансультацыйнай медыцынскай дапамогі, то яе спачатку аказвала дзяжурная брыгада хуткай меддапамогі, пасля таго, як колькасць пацыентаў, якім патрэбна была кансультацыя, значна павялічылася (прыйшлі халады) было прынята рашэнне павялічыць колькасць брыгад, а неўзабаве – па рашэнні Гродзенскага аблвыканкама быў адкрыты стацыянарны медыцынскі пункт.

У структуры зваротаў, зазначаюць спецыялісты, на першым месцы захворванні органаў дыхання і траўмы. Таксама ў ліку частых – хваробы органаў стрававання, інфекцыйныя хваробы, хваробы мочавыдзяляльнай і касцёва-цягліцавай сістэмы.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

07.12.2021
540
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы