Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Самалёт з Пекіна прызямліўся сёння ў Мінску
Самалёт з Пекіна з 100 тыс. доз вакцыны ад каронавіруса прызямліўся сёння ў Мінску.
Кітайскі бок прадаставіў вакцыну бязплатна у працяг дамоўленасцей Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна, дасягнутых падчас тэлефоннай размовы 26 студзеня 2021 года.
«Беларусь першай з краін паставіла гуманітарны груз, калі пандэмія закранула Кітай. Калі эпідэмічная сітуацыя пачала развівацца ў Беларусі, мы адчулі наймагутную падтрымку нашых кітайскіх сяброў. З 20 найбуйнейшых гарадоў, правінцый, аўтаномных акругаў да нас у краіну паступала дапамога ў выглядзе вырабаў медыцынскага прызначэння, ахоўных касцюмаў, тэст-сістэм», - адзначыў мiнiстр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. Такое супрацоўніцтва ён назваў «адной з яркіх старонак, якія пацвярджаюць стратэгічныя ўзаемаадносіны паміж дзвюма нашымі дзяржавамі».
Пасол Кітая ў Беларусі Се Сяоюн заўважыў: гуманітарная дапамога прадастаўляецца ў знак сяброўскіх пачуццяў да беларускага ўраду і народу. «Спадзяемся, што кітайская вакцына, эфектыўнасць і бяспеку якой пацверджаны многімі краінамі свету, можа згуляць актыўную ролю ў барацьбе беларускіх людзей з эпідэміяй», - сказаў ён. Сумеснае супрацьстаянне пандэміі стала яркім момантам супрацоўніцтва Кітая і Беларусі, дадаў пасол.
Адзначым, што КНР у ліку першых стала распрацоўваць вакцыну ад COVID і праводзіць клінічныя выпрабаванні. Вакцына вытворчасці «Сінофарм» рэкамендавана для выхаду на рынак Дзяржаўным фармацэўтычным кіраваннем КНР.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны
Віншаванне міністра аховы здароўя
Самалёт з Пекіна прызямліўся сёння ў Мінску
Аб вакцынацыi медычных работнікаў Беларусі