by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

У Мінску абмеркаваны пытанні працы сістэмы аховы здароўя ў эпідсезон

Нарада па тэме процідзеяння распаўсюджванню COVID-19 прайшла 14 верасня 2021 года ў Савеце Рэспублікі.

Нарада па тэме процідзеяння распаўсюджванню каронавiруснай інфекцыі ў рэгіёнах і Мінску праходзіць сёння ў Савеце Рэспублікі. Старшыня верхняй палаты парламента, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы па Мінску, які курыруе пытанні аховы здароўя, Наталля Качанава падкрэсліла, што спецыялісты абмяркоўваюць пытанні працы сістэмы аховы здароўя ў эпідсезон. Чарговая хваля COVID-19 прыйшла ў Беларусь і на парадку дня спецыялістаў пытанні забяспечанасці лекавымі прэпаратамі, сродкамі індывідуальнай абароны (СIЗамi), кіслародам. Асобнае пытанне абмеркавання – наяўнасць свабодных месцаў у шпіталях, гатоўнасць да перапрафілявання.

2021-09-14_17-04-39.jpg

Нагадаем, па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі яшчэ ў пачатку пандэміі былі вызначаны ўпаўнаважаныя па кожным рэгіёне краіны. У склад экспертных груп ўвайшлі спецыялісты рэгіёнаў, якія мелі досвед працы з эпідэміямі. Усе эксперты зарэкамендавалі сябе як высакакласныя спецыялісты – гэта міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, супрацоўнікі кафедраў БелМАПА і медыцынскіх універсітэтаў, практычныя лекары, эпідэміёлагі, галоўныя медыцынскія сёстры і адміністратары.

«Мы бачым, што пайшоў рост захворванняў. Гэта звязана, у тым ліку, і з ростам іншых сезонных захворванняў. І мы павінны быць да гэтага гатовыя. Сёння мы абмяркоўваем пытанні наяўнасцi лекавых прэпаратаў, сродкаў індывідуальнай абароны, месцаў у шпіталях, якая забяспечанасць кіслародам. Усе пытанні, якія ўзнікаюць, я прасіла б сёння пазначыць», – звярнулася да ўдзельнікаў сустрэчы Наталля Качанава.

Па словах кіраўніка Гродзенскага аблвыканкама, кіраўніка міжрэгіянальнага штаба па прадухіленні распаўсюджвання каронавiруснай інфекцыі на тэрыторыі Гродзенскай і Брэсцкай абласцей Уладзіміра Каранік, «у рэгіёнах сітуацыя кантралюемая. За гэты час назапашаны вопыт, які дазваляе адэкватна рэагаваць, ацэньваць і прагназаваць сітуацыю. Зараз мы ўваходзім ў сезон ўздыму вострых рэспіраторных інфекцый. Каронавiрус таксама да іх адносiцца. Вельмі радуе, што па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях дасягнуты мэтавыя паказчыкі вакцынацыі работнікаў сістэм аховы здароўя і сацыяльнай абароны. Гэта значна зніжае рызыку некантралюемага распаўсюджвання інфекцыі сярод найбольш уразлівай групы».

Эксперты адзначылі, што актывізаваліся на месцах эпiдслужбы, спецыялісты якiя ажыццяўляюць кантроль за выкананнем супрацьэпідэмічных мер і санітарна-эпідэміялагічных мерапрыемстваў.

Па словах прафесара кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ Дзмітрыя Данілава, «змяняецца структура захворвання. Таму расслабляцца не варта. Асабліва хацелася б звярнуць увагу насельніцтва на пытанні вакцынацыі, а таксама нашэнне масак і дыстанцыяваньне». Пры гэтым Дзмітрый Данілаў адзначыў, што «за гэты час работнікі сістэмы аховы здароўя ўжо шмат чаму навучыліся, сур'ёзна ўдасканалена і база ўстаноў. Узровень аказання медыцынскай дапамогі вырас».

Закранаючы пытанні вакцынацыі, Дзмітрый Данілаў падкрэсліў, што вакцынацыя абараняе не столькі ад самага захворвання, колькі ад яго цяжкага працякання. Медыкам вядомыя выпадкі, калі прышчэплены чалавек быў крыніцай інфекцыі. Вакцынавацца варта і тым, хто перахварэў – выпрацаваныя арганізмам антыцелы не вечныя. «Гэта клопат не толькі пра сябе. Мы павінны падумаць адзін пра аднаго, пра сваіх блізкіх і навакольных. Гэта калі не вырашыць пытанне, то, па меншай меры, выдатна дапаможа медыкам змагацца з інфекцыяй», – лічыць спецыяліст.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

575
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы